Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Купалье отпраздновали в Бешенковичах

У ноч з 6 на 7 ліпеня бешанкавічане адзначылі свята Івана Купалы, адно з самых старажытных абрадавых свят. Па народным павер’і, у гэты перыяд вада валодае чароўнай сілай, а той, хто знойдзе папараць-кветку, будзе бачыць схаваныя ў зямлі скарбы, навучыцца разумець мову птушак, звяроў і, вядома, будзе шчаслівы ў каханні. Гулянні на Купалле заўсёды былі грандыёзнымі. Песні, карагоды, пляценне вянкоў, распальванне вогнішча – абавязковыя атрыбуты святочнага дзейства.

Гульнявая праграма «У купальскi вечарочак», што падрыхтаваў РЦК, сабрала на пляцоўцы ля экпазiцыйнай залы раённага гісторыка-краязнаўчага музея вялiкую колькасць землякоў. Гасцям свята павязвалі стужачкі з кветкамі. Праходзячы пад імправізаванай аркай, кожны прыдумляў жаданне. Загаданае ў чароўную купальскую ноч яно абавязкова спраўдзіцца!

Сустрэча парадавала маленькiх i дарослых прыдзвінцаў вясёлымi конкурсамi, салодкiмi прызамi, майстар-класам ад калектыва пабытовага танца «Кружалi». Цікавыя заданні падрыхтавалі і бібліятэкары ЦБС.

Бешанкавiчане з задавальненнем ўдзельнiчалi ў забавах, частаваліся гарбатай, вадзілі карагоды вакол вогнішча i шукалi чароўную папараць-кветку. Знайсці расліну пашчасціла Дар’і Карніловіч. Па традыцыі завяршыла святкаванне дыскатэка. Землякі цудоўна бавілі час, размаўлялі са знаёмымі, пускаліся ў скокі – менавіта такім цёплым, сяброўскім і запомнілася сёлетняе Купалле! Больш фотаздымкаў і відэа — у нашым тэлеграм-канале.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top