Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
17 ліпеня мы адзначым важную гістарычную дату — 100-годдзе з дня ўтварэння Бешанковіцкага раёна. Сто гадоў — час пазітыўных здзяйсненняў, цяжкіх выпрабаванняў, лёсавызначальных падзей. Але ўвесь свой шлях наш раён ішоў у адным страі са сваёй краінай, сваім народам.
Глыбока сімвалічна, што сёлета гэта слаўная дата супала са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы самаадданасці і мужнасці, згуртаванасці і адзінству нашых бацькоў і дзядоў родны край працягнуў радаваць паступальным развіццём і імкненнем да дасканаласці. Адна з самых важных старонак гісторыі — Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — назаўсёды застанецца ў летапісе нашай малой і вялікай Радзімы. Тысячы нашых землякоў сталі ў строй на абарону Айчыны, многія з іх не вярнуліся дадому з палёў бітваў. Кавалася перамога і ў тыле рукамі жанчын, дзяцей, старых. Нізкі ім усім паклон за гэта!
Шмат выдатных людзей за гэтыя гады прынеслі нашаму раёну пашану. У нас шмат таленавітых, ініцыятыўных, працавітых, моцных духам і воляй людзей. І будучыня раёна залежыць перш за ўсё ад нас, ад узаемапавагі, падтрымкі і жадання зрабіць яго сучасным, камфортным і добраўпарадкаваным.
Наперадзе шмат працы, накіраванай на развіццё інфраструктуры, павелічэнне эканамічнага патэнцыялу, вырашэнне сацыяльных пытанняў, павышэнне якасці жыцця. Адзначаючы юбілей, вельмі важна не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новых мэтаў. А таму мы трымаем курс на стваральны шлях развіцця, на новыя дасягненні і рэкорды!
Жадаем усім вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, міру, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць нашай малой Радзімы!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.