Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 0 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов РОЧС с Днём пожарной службы

Паважаныя работнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь!

Сёння вогняборцы Бешанковіцкага раёна надзейна забяспечваюць бяспеку грамадзян, іх дабрабыт і спакой, прафесійна і аператыўна вырашаюць адказныя задачы па прафілактыцы пажараў, выратаванні людзей і маёмасці пры ўзгараннях, правядзенні аварыйна-выратавальных работ. Жыхары раёна могуць быць упэўнены, што іх жыццё, здароўе, маёмасць увесь час знаходзяцца пад надзейнай абаронай.

Днём і ноччу, у любое надвор’е, вы чуйна несяце баявую вахту, па першым сігнале ўступаеце ў сутычку з агнём. Пра вашу працу заўсёды гавораць з павагай і ўдзячнасцю, бо ваш службова-баявы шлях заўсёды звязаны з трывогамі і небяспекамі, пераадоленнем цяжкасцяў і рызыкай.

Прыміце шчырыя словы падзякі за ваш прафесіяналізм, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаадданасць, за добрасумленную працу і вернасць абранай справе.

Жадаем усім вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру і дабра, сямейнага дабрабыту і далейшых поспехаў у вашай высакароднай службе!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top