Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей и гостей с Днём Независимости Республики Беларусь и 80-летием освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Важное Поздравления

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня — дзень, які аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны, увасабляе гісторыю беларускага народа, яго права на свабоду, права жыць на сваёй зямлі. Гэта свята ўсіх, хто сваёй працай умацоўвае суверэнітэт і садзейнічае росквіту Бешанковіччыны і любімай Беларусі. Яно непарыўна звязана з найважнейшай эпохай нашай гісторыі — вызваленнем Радзімы ад фашызму. Менавіта гэта гістарычная падзея па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязала для ўсіх нас святыя словы — свабода і суверэнітэт.

У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў у баях за свабоду і незалежнасць Радзімы, абараніў нашу зямлю ад фашысцкага рабства. З пачуццём гонару і глыбокай падзякі ўспамінаем усіх, хто падарыў нам будучыню. Мы ўпэўнена ідзём па абраным намі шляху, будуючы сваю міралюбівую палітыку ў інтарэсах грамадзян. Але захаваць і прымножыць нашы поспехі і дасягненні мы зможам толькі калі будзем адзіныя. А ёсць ­адзінства, ёсць і перамога!

Дарагія сябры, у гэты светлы і радасны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў дамах пануюць любоў і згода, душэўная цеплыня і ўтульнасць, шчасце і дабрабыт!

Галіна УНУКОВІЧ,  старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *