Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

«Ничто не вдохновляет на успех так, как родная земля», — уверен новаторский труженик Алексей Пресняков

Гарачы час, на хлебнай ніве кіпіць праца. Жніво — галоўны, але не адзіны клопат вяскоўцаў. Разам з уборачнай на палях шэраг іншых работ, сярод якіх сяўба азімага рапсу. Бешанковіцкім аграрыям сёлета неабходна пасеяць 2300 гектараў гэтай культуры. Па дадзеных на ўчарашнюю раніцу, у раёне пасеяна 1227 га, што складае 53,3% ад запланаванага. Добры тэмп набралі рупліўцы ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». Як ідуць справы і з якім настроем працуецца, спыталі ў наватарскага сейбіта.

На полі ля вёскі Малыя Галыні шчыраваў Аляксей Праснякоў (на здымку) на «МТЗ‑3523» з «Pronto‑6». Падрыхтоўкай глебы займаўся Рыхард Шорахаў на «МТЗ‑3022». План у хлебаробаў — каля 250 га, на момант размовы сейбіт заправіў зернем 50 га, зараз на яго рахунку ужо 110 га, ці 44%. За дзень сее больш за 35 га. Вопытнаму працаўніку задача па сілах, Аляксей Аляксандравіч у сферы сельскай гаспадаркі амаль дзесяцігоддзе. Механізатарам працаваў бацька, з 6-ці гадоў, кажа, браў з сабой на поле, вучыў прамудрасцям вясковага жыцця. У бацькі быў памочнікам камбайнера, цяпер — ужо сам за штурвалам магутнага агракарабля, і сяўбой займаецца, і на «КВК» шчыруе…

Наватарцы ўзяліся за справу з баявым настроем, з заданнем плануюць справіцца за 2-3 дні.

Для нашага паўночнага рэгіёна аптымальныя агратэхнічныя тэрміны сяўбы — с 15 па 22 жніўня. Бешанковіцкія рупліўцы збіраюцца адсеяць рапс да 18 жніўня.

На 100% задачу выканалі філіял «БаброваАгра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» (365 га) і працаўнікі вучэбнай гаспадаркі Ульскага каледжа (70 га). На фінішнай прамой — вядзераўцы, з 200 га пасеялі 166, ці 83%. Палітаддзельцы справіліся з планам на 76% (191 з 250 га), свіцінцы заправілі зернем 120 га з 225, а гэта 53,3%. У сялянска-фермерскай гаспадарцы «Пшанічны Двор» перайшлі экватар — 50,6% (295 га з 405). Свае гектары рапсу ТАА «Тэра Ностра» (535) і ТАА «Сушчова-­Агра» (каля 150) плануюць таксама пасеяць за некалькі дзён.

У народзе кажуць: «Хлеб сам не народзіцца, яго сеюць працавітыя рукі сейбіта». А ім, выдатным спецыялістам, зможа быць той, хто бязмежна любіць прыроду, свой родны край, сваю радзіму. Той, хто ведае нялёгкую вясковую працу. Механізатар — працаўнік, што разумее і бачыць крыху больш за іншых, з тэхнікай на «ты». Рукі сейбіта — у мазалях, ён па-майстэрску кіруе машынай, не толькі ў трактарах разбіраецца, але і ў шмат якіх прыладах, сельскагаспадарчых агрэгатах і механізмах. У гэтых залатых руках любая справа кіпіць, а вынікі радуюць.

«На поспех, — кажа працаўнік, — натхняе родная зямля. Тут планую працаваць усё жыццё!».

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top