Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Жатва — 2024: у бешенковичских аграриев — новые рекорды и заслуженные награды

З раніцы і да позняга вечара шчыруюць удзельнікі жніва. З агеньчыкам у вачах, азартна, рупліва і дасягаюць высокіх вынікаў. Іх працавітасць, добрасумленнасць не застаюцца незаўважанымі. Напрыканцы мінулага тыдня заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў.

Камбайнер СФГ «Пшанічны Двор» Вадзім Піліпёнак.

Працаўнікоў палёў шчыра віншавалі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Бухаловіч і намеснік начальніка ўпраўлення ­Вадзім Брыль. «Ваша добрасумленная праца з’яўляецца прыкладам арганізаванасці, дысцыпліны і самааддачы. Дасягнутыя вамі поспехі — залог будучага дабрабыту краіны. І ў гэтым поспеху — неацэнны ўклад вашых родных і блізкіх, што сталі надзейным тылам на працоўным фронце. Бязмерная ўдзячнасць вам за працу, а вашым сем’ям — за разуменне і падтрымку. Моцнага здароўя, жыццёвай энергіі і дабрабыту!» — такімі цёплымі словамі, уручаючы Падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі, віншавалі рупліўцаў госці.

У ліку лепшых — камбайнеры СФГ «Пшанічны Двор» Вадзім Уладзіміравіч Піліпёнак і Валерый Васільевіч Яцук, што намалацілі больш за дзве тысячы тон кожны. Віншаванні за дасягненне першай тысячы прымаў палітаддзельскі хлебароб Яўген Віктаравіч Апатаў.

Заслужаную ўзнагароду атрымаў палітаддзельскі камбайнер Яўген Апатаў.

Рупліўцы СФГ «Пшанічны Двор» – камбайнер Валерый Яцук і вадзіцель Вячаслаў Кунавіч.

На момант размовы вадзіцель СФГ «Пшанічны Двор» Вячаслаў Уладзіміравіч Кунавіч перавёз больш за тры тысячы тон збожжа (па дадзеных на ўчарашні дзень на рахунку працаўніка было ўжо 5126 т збожжа і рапсу).

Другі тысячны рубеж адолелі вадзіцелі КСВУП «Палітаддзелец­Агра» і ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Пётр Мікалаевіч Піўчэўскі і Дзяніс Генадзьевіч Балотнікаў. У сваю чаргу аграрыі выказвалі словы ­ўдзячнасці за падарунак і асабліва за ўвагу да іх працы.

Віншаванні прымае наватарскі вадзіцель Дзяніс Балотнікаў.

У ліку лепшых – палітаддзельскі вадзіцель Пётр Піўчэўскі.

Сакрэт вялікага поспеху просты — любіць сваю справу, родную зямлю, шчыра працаваць, і яна аддзячыць добрым ураджаем. Некалькі імгненняў на размову — і вось рупліўцы за штурваламі сваіх магутных агракараблёў. Кажуць, асалоду, калі бункер хутка напаўняецца збожжам, словамі не перадаць. Зноў і зноў хлебаробы паўтараюць свае рэкорды, дасягаюць новых вышынь. У цэлым бешанковіцкія аграрыі ўбралі 94% збожжавых і зернебабовых культур, намалочана 22 836 тон. Сваёй чаргі чакае царыца палёў, рупліўцы (палітаддзельцы і ­вядзераўцы) ужо ўбралі першыя яе гектары.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top