Шаноўныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці Бешанковіцкага раёна, ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці — гэта свята сапраўдных майстроў сваёй справы, прафесіяналаў, адважных і моцных духам людзей, якія ўмеюць пераадольваць перашкоды і вырашаць складаныя задачы. Сферы, у якіх вы працуеце, па праву называюць нацыянальным здабыткам Беларусі. Яны забяспечваюць энергетычную бяспеку дзяржавы, надзейную базу для развіцця эканомікі краіны, яе абласцей, нашага раёна, з’яўляюцца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці, накіраванай на паляпшэнне якасці і ўмоў жыцця людзей.
Жадаем вам плённай працы, дасягнення пастаўленых мэтаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, аптымізму, шчасця і сямейнага дабрабыту!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.