Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём беларускага пісьменства! Гэта свята, у аснову якога закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.
Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне беражліва захоўваюць дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар.
Літаратура і мастацтва заўжды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў здаўна былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі.
Сардэчна віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.