Поздравление с Днем учителя от руководства Бешенковичского района

Важное

Паважаныя настаўнікі, работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы Бешанковіцкага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Гэта свята — выдатная нагода выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым педагогам, успомніць першых настаўнікаў, якія сваім прыкладам вучылі нас быць добрымі, справядлівымі і чалавечнымі.
Новы час прад’яўляе новыя патрабаванні. Сёння, калі асабліва востра стаяць пытанні канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і імпартазамяшчэння, распрацоўкі прарыўных праектаў, многае залежыць ад далейшага развіцця сістэмы адукацыі.
Ваша прафесія патрабуе цярпення, мудрасці, прафесіяналізму, умення знайсці падыход да кожнага вучня. Выказваем вялікую ўдзячнасць і павагу ветэранам адукацыйнай галіны, тым, хто прысвяціў сябе і сваё жыццё навучанню маладога пакалення.
Жадаем усім прадстаўнікам гэтай слаўнай прафесіі здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і творчага росту!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *