Поздравительный адрес с Днем архивиста от руководства Бешенковичского района

Важное

Паважаныя работнікі і ветэраны архіўнай службы Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём архівіста!
Паўсядзённы працоўны працэс сучаснага архівіста напоўнены разнастайнай дзейнасцю, пастаянна мадэрнізуецца, развіваецца і ўдасканальваецца.
Менавіта архівісты, як сапраўдныя захавальнікі гісторыі, разумеюць, што за кожным архіўным дакументам знаходзяцца сотні пражытых жыццяў і тысячы ўспамінаў, і ваша задача — захаваць гістарычную спадчыну продкаў для будучых пакаленняў.
У гэты святочны дзень выказваем шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці за вашу добрасумленную і адказную працу, адданасць абранай справе.
Ад усёй душы жадаем вам поспехаў, творчых ініцыятыў і прафесійных дасягненняў, аптымізму і добрага настрою, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *