Шаноўныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ва ўсе часы паштовая служба была і застаецца нязменным спадарожнікам чалавека, самым даступным масавым сродкам зносін, скарачае адлегласці, забяспечвае надзейную і аператыўную сувязь паміж людзьмі.
Час дадаў шмат новага ў спіс традыцыйных паслуг, што прапануе пошта, іх пералік няўхільна пашыраецца, а якасць расце. І ўсё гэта патрабуе ад работнікаў паштовай галіны добрасумленнага стаўлення да працы, увагі да людзей, цярпення і вытрымкі.
Дарагія сябры, выказваем вам глыбокую ўдзячнасць за прафесіяналізм і любоў да сваёй справы. Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у далейшай, такой важнай і сацыяльна значнай рабоце, цвёрдай упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабра, шчасця і святочнага настрою! Няхай навіны, якія вы прыносіце людзям, заўсёды будуць толькі добрымі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.