Close
Курс валют: $ 3.1417 | € 3.4746 | ₽100 3.644 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cоблачно с прояснениями

Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей региона, отмечающих Рождество 25 декабря, с праздником

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Божым Нараджэннем!
Яно раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, што і сёння дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве. Мы заўсёды з радасцю чакаем гэтых цудоўных імгненняў свята, калі па-асабліваму ўспрымаюцца такія простыя чалавечыя пачуцці, як любоў да блізкіх, клопат і спачуванне, цярпенне і дабрыня. Дзелімся з роднымі добрымі думкамі і пачуццямі. Менавіта іх падтрымка дапамагае нам пераадольваць цяжкасці, умацоўвае веру ў свае сілы, дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Дарагія сябры, шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі! Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці прысутнічае ва ўсіх вашых справах, будзе больш добрых учынкаў і магчымасцяў для іх здзяйснення! Няхай святочны настрой напоўніць жыццё непагасным святлом веры, падорыць спакой і дабрабыт вашым сем’ям і спраўдзяцца самыя запаветныя жаданні!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top