Close
Курс валют: $ 3.0855 | € 3.511 | ₽100 3.6572 | 
 Погода в Бешенковичах: 19 °Cпеременная облачность

Поздравление с Днем банковских и финансовых работников руководства Бешенковичского района

Шаноўныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Развітыя банкаўская і фінансавая сістэмы з’яўляюцца надзейнай апорай эканомікі, асновай фінансавай стабільнасці і дабрабыту нашага раёна і краіны ў цэлым. На вашых плячах — вялікая адказнасць, бо шмат у чым ад вашай добрасумленнасці, кампетэнтнасці залежыць росквіт грамадства. Высокі прафесіяналізм, творчыя адносіны да справы дапамагаюць вам заўсёды быць на перадавых пазіцыях развіцця эканомікі, забяспечваючы яе стабільнасць. Упэўнены, багаты вопыт, высокі кадравы патэнцыял калектываў і надалей будуць служыць на карысць роднага краю.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, невычэрпнага аптымізму, плённай працы, надзейных партнёраў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top