Шаноўныя воіны-інтэрнацыяналісты Бешанковіцкага раёна, ветэраны вайны ў Афганістане!
Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана — святы і памятны як для ўдзельнікаў афганскіх падзей, так і для ветэранаў баявых дзеянняў, што служылі ў іншых «гарачых кропках». Незабыўны ён для сем’яў загінулых салдат і для кожнага з нас. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто сумленна і мужна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак у міжнародных ваенных канфліктах, быў верны вайсковай прысязе. Падзяляем боль страты з роднымі і блізкімі тых, хто не вярнуўся з «гарачых кропак» замежжа, з усімі, хто страціў там сяброў, баявых таварышаў.
Ветэраны Афганістана вартыя гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны. Яны і сёння актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, падтрымліваюць у ім мір і згоду, уносяць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Дарагія сябры, нізкі паклон вам і шчырая ўдзячнасць за мужнасць. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.