Close
Курс валют: $ 3.1256 | € 3.3911 | ₽100 3.66 | 
 Погода в Бешенковичах: 5 °Cясно

2025 год: памятные даты Бешанковичского района

250 гадоў таму (1775) — паводле дароўнага запісу Ігнацы Агінскага маёнтак Бешанковічы перайшоў Іаахіму Літавору Храптовічу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага.
220 гадоў таму (1805) — пачала дзейнічаць Бярэзінская водная сістэма — штучны водны шлях, які злучаў басейн Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. Праходзіла па тэрыторыі сучаснага Бешанковіцкага раёна.
155 гадоў таму (1870) — у мястэчку Бешанковічы пабудаваны новы цагляны будынак Свята-Ільінскай царквы.
135 гадоў таму (1890) — у тыпа-літаграфіі М. Сцяпанава ў ­горадзе Санкт-Пецярбурзе выйшла кніга Аляксандра Максімавіча Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці», якая змяшчае матэрыялы пра бешанковіцкі край.
130 гадоў таму (1895) — у Віцебскай губернскай друкарні выйшла кніга Івана Данілавіча Гарбачэўскага «Лепельскі павет Віцебскай губерні», дзе ёсць матэрыялы пра Бешанковіччыну.
110 гадоў таму (1915) — нарадзіўся Булат Янбулатавіч Янтыміраў, Герой Савецкага Саюза (22.07.1944 г.), капітан, намеснік камандзіра батальёна 938-га стралковага палка. ­Удзельнік вызвалення Бешанковіцкага раёна. Вызначыўся пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. Загінуў у баі 26.06.1944 г. Пахаваны ў вёсцы Саннікі нашага раёна.
105 гадоў таму (1920) — у вёсцы Прудзіны Бешанковіцкага раёна нарадзіўся Іван Іванавіч Чуклай, кавалер ордэна Леніна, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў 3 верасня 1942 года, ратуючы параненага камісара атрада. Пахаваны ў Пінску, дзе ў 1984 годзе яму ўстаноўлены помнік.
70 гадоў таму (1965) — створаны Ульскі народны хор. З 1976 года носіць ганаровае званне «народны». Працуе пры Доме культуры аграгарадка Ула.
65 гадоў таму (1960) — Ефрасіння Міхайлаўна Небрадоўская, ураджэнка Бешанковіцкага раёна, удастоена звання «Заслужаны настаўнік БССР».
60 гадоў таму (1965) — Мікалай Аляксандравіч Кайрыш, ураджэнец Бешанковіцкага раёна, удастоены звання «Заслужаны настаўнік БССР».
60 гадоў таму (1965) — на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Задарожжа і на месцы спаленай вёскі Каранёва з мэтай ушанавання памяці загінулых мірных жыхароў, таксама на брацкай магіле, устаноўлены абеліскі.
Каля вёскі Хоціна, на дарозе Лепель — Ула, — помнік Льву Міхайлавічу Даватару, на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. п. Ула — помнік, скульптура воіна.
55 гадоў таму (1970) — званняў «Заслужаны настаўнік БССР» удастоены ўраджэнцы Бешанковіцкага раёна Леанід Сцяпанавіч Абазоўскі і Альбіна Іванаўна Сінкевіч.

55 гадоў таму (1970) — у цэнтры г. п. Бешанковічы з мэтай ушанавання памяці камсамольцаў і моладзі гарадскога пасёлка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў азнаменаванне 50-годдзя ЛКСМБ быў устаноўлены помнік — стэла, а ў цэнтры г. п. Бешанковічы, на будынку СШ №2, — мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі, які вучыўся ў гэтай школе.
55 гадоў таму (1970) —мемарыяльная дошка ў гонар злучэння воінаў 43 арміі 1 Прыбалтыйскага фронту і 39 арміі 3 Беларускага фронту, якія акружылі 25 чэрвеня 1944 г. Віцебскую групоўку нямецкіх войскаў, устаноўлена ў вёсцы Будзілава на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна.
Помнік — скульптура воіна — у памяць аб 182 земляках, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, з’явіўся ў цэнтры вёскі Ржаўка, каля будынка Дома культуры. У гонар утварэння партызанскіх атрадаў «Сібірак» і імя В. І. Чапаева ў цэнтры вёскі Чанавічы пастаўлены помнік — стэла.
50 гадоў таму (1975) — у цэнтры вёскі Астроўна, на будынку Дома культуры, устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар воінаў 54-га гвардзейскага ст. палка 19-й гвардзейскай ст. дывізіі, якія вызвалілі 26 чэрвеня 1944 года населены пункт ад гітлераўскіх захопнікаў.
45 гадоў таму (1980) — у вёсцы Чурылава Бачэйкаўскага сельсавета ў памяць аб 143 земляках, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пастаўлены помнік — скульптура воіна.
45 гадоў таму (1980) — у г. п. Бешанковічы створаны дзіцячы харэаграфічны калектыў «Вясёлка». З 1984 года ён носіць ганаровае званне «ўзорны».
45 гадоў таму (1980) — у г. п. Бешанковічы створаны аркестр народных інструментаў. З 1986 года ён — «народны аматарскі калектыў».
40 гадоў таму (1985) — у г. п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры створаны клуб «Ветэран», які з 1995 года мае званне «народны аматарскі калектыў».
40 гадоў таму (1985) — пры Бачэйкаўскім СДК створаны фальклорны калектыў «Крыніца». З 2003 года — «народны аматарскі калектыў».
40 гадоў таму (1985) — у цэнтры г. п. Бешанковічы на вуліцы Камуністычнай, насупраць Кургана Славы, закладзена Алея герояў, дзе размешчаны партрэты Герояў Савецкага Саюза, якія загінулі пры абароне і вызваленні Бешанковіччыны, а таксама партрэты Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў раёна.
35 гадоў таму (1990) — у г. п. Бешанковічы пры раённым Доме культуры створаны ансамбль народнай песні «Весялуха», пры Ульскім Доме культуры — ансамбль народнай песні «Ульяначка». З 2003 года — «народныя аматарскія калектывы».
30 гадоў таму (1995) — у г. п. Бешанковічы заснаваны раённы Дом рамёстваў, асноўная мэта дзейнасці якога — прапаганда і захаванне традыцыйных рамёстваў Бешанковіцкага раёна. Пры ўстанове культуры створаны клуб народных майстроў «Скарбонка». З 1997 года — «народны аматарскі калектыў».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top