Close
Курс валют: $ 3.177 | € 3.4651 | ₽100 3.5985 | 
 Погода в Бешенковичах: 11 °Cпасмурно

Поздравление руководства Бешенковичского района с Днем женщин

Шаноўныя жанчыны Бешанковіцкага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём жанчын!

Вы ўмела спалучаеце ў сваім жыцці такія розныя сферы: дасягаеце поспеху ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, захапляеце прыгажосцю, валодаеце невычэрпнымі цярпеннем, мудрасцю, інтуіцыяй і надзейнасцю, беражліва захоўваеце традыцыі сям’і. Ваша любоў і клопат робяць блізкіх шчаслівымі і моцнымі, даюць ім упэўненасць у сваіх сілах. З лёгкасцю можаце вырашаць самыя складаныя задачы, пацвярджаючы, што кожнай справе, за якую бярэцца жанчына, гарантаваны поспех.

Вы — галоўная натхняльная сіла, жыццёвая апора і вялікая падтрымка. Уласцівае вам уменне насуперак усім нягодам не губляць надзеі на лепшае не дазваляе і мужчынам саступаць перад цяжкасцямі. Дзякуй вам за незвычайную стойкасць і невычэрпны аптымізм, за душэўную цеплыню і талент рабіць свет прыгожым! Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і шчасця! Няхай вас радуюць родныя і сябры, спраўджваюцца ўсе мары, а ў душы заўсёды пануе вясна!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top