Close
Курс валют: $ 3.0553 | € 3.468 | ₽100 3.6463 | 
 Погода в Бешенковичах: 8 °Cпеременная облачность

Руководство Бешенковичского района поздравляет сотрудников и ветеранов органов внутренних дел с Днём милиции

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Служба ў органах унутраных спраў — адна з самых цяжкіх і адказных, патрабуе ад супрацоўнікаў высокіх маральных якасцяў, глыбокіх ведаў, уважлівага і чулага стаўлення да грамадзян. Супрацоўнікі міліцыі на варце кругласутачна, гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у бяду, годна выконваюць свой абавязак, з’яўляюцца ўзорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці, рызыкуюць жыццём і ў мірны час. Вялікі дзякуй вам за сумленную працу, вернасць абранай прафесіі, адданае служэнне закону. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам органаў унутраных спраў. Вы сталі маральным арыенцірам для моладзі. Жадаем усім вам мірнага неба, спакойнай службы, шчасця і поспехаў у служэнні Айчыне! Моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу вам і вашым сем’ям! Няхай жыццё заўсёды будзе напоўнена толькі радаснымі падзеямі, а прафесійная дзейнасць адзначана павагай і прызнаннем людзей!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top