Close
Курс валют: $ 3.059 | € 3.4787 | ₽100 3.68 | 
 Погода в Бешенковичах: 25 °Cоблачно с прояснениями

На севе в числе лучших тружеников района — Сергей Гусаков.

На палетках горача — у разгары сяўба. У гэтыя адказныя красавіцкія дні бешанковіцкія аграрыі закладваюць аснову будучага ўраджаю. Поўным ходам кіпіць работа ў КСВУП «ПалітаддзелецАгра». Менавіта ў гэтай гаспадарцы шчыруе самы перадавы механізатар раёна — Сяргей Гусакоў! Паводле аператыўных дадзеных раённага спаборніцтва за перыяд правядзення вясенніх палявых работ, палітаддзельскі працаўнік заправіў збожжам 590 га.

Сяргей Мікалаевіч, маючы за плячыма больш за два дзесяцігодзі працы ў сферы сельскай гаспадаркі, шмат можа расказаць пра тэхніку і тэхналогіі. Час ішоў, змяняліся назвы гаспадарак, прыходзілі новыя кіраўнікі. Нязменным заставалася адно — родныя палеткі, любоў да зямлі і жаданне берагчы яе, працаваць з максімальнай аддачай. Задач ды клопатаў у механізатара шмат, і за ўсё бярэцца з уласцівымі яму адказнасцю, працавітасцю і стараннасцю. Акрамя сяўбы, займаецца яшчэ і падрыхтоўкай глебы. На днях сустрэліся з ім, калі рыхтаваўся выехаць у поле з плугамі. Час не будзе чакаць, у сейбітаў на чарзе — кукуруза. Палітаддзельцы ўжо актыўна пачалі сеяць царыцу палёў.

«Люблю назіраць за маладымі ўсходамі на засеяных палях, гэта відовішча столькі станоўчых эмоцый дастаўляе, — кажа Сяргей Гусакоў. — Праца хлебароба, хоць і стала паўсюдна механізаванай, але па-ранейшаму адлюстроўвае асаблівы стан душы. Чым бы ні займаўся (падрыхтоўкай глебы, сяўбой ці іншымі, не менш важнымі задачамі), заўсёды захапляешся рамантыкай палёў, прыгажосцю зямлі. Работнікі ў нас надзейныя, умеюць і любяць працаваць, тэхніка адрамантавана, добрага насення ў дастатку, надвор’е спрыяе. Значыць, будзем з ураджаем!»

Па дадзеных на 21 красавіка, у раёне пасеяна 3814 га яравых збожжавых і зернебабовых культур, ці 76,5% ад плана. На рахунку палітаддзельскіх рупліўцаў — 941 га, столькі ж у наватарцаў, 510 га заправілі збожжам прадстаўнікі філіяла «Баброва-Агра» і 507 га — Улльскага каледжа, 368 га — у свіцінцаў, 249 га пасеялі вядзераўцы, 238 га — ТАА «Сушчова-Агра» і 60 га — СФГ «Пшанічны Двор».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top