Close
Курс валют: $ 3.4631 | € 3.632 | ₽100 3.3688 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cоблачно с прояснениями

В Бешенковичах на Крещение в купель окунулись около пяти сотен человек

Яшчэ не ўлягліся душэўныя і радасныя перажыванні з нагоды вялікага свята Божага Нараджэння, як Праваслаўная Царква зноў склікала вернікаў у храмы для малітвы ў дзень Вадохрышчча.

Людзі ішлі ў Свята-Ільінскую царкву, как запасціся “святой” вадой. Лічыцца, што валодае яна такой жа цудатворнай сілай, як і воды Іардана, у якія ўваходзіў Іісус Хрыстос. Разам з царкоўнымі свечкамі, купленымі ў гэты дзень яе захоўваюць у доме, каб “святая” вада падтрымлівала ў ім святло і цеплюню ўвесь год.

   Вадохрышча славіцца яшчэ і тым, што ў гэтае свята праваслаўныя купаюцца так, як калісьці хрысціліся людзі ў водах ракі Іардан. Для такой цырымоніі рыхтуюцца спецыяльныя купелі ў форме крыжа. Для бешанкавічан купанне на Вадохрышча стала ўжо традыцыйным. Год ад году абрад акунння ў вадохрышчанскую палонку набывае ўсё больш прыхільнікаў, лік ідзе на сотні чалавек.

   Сёлета “іардань” была высечана супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычаных сітуацыях і членамі раённай арганізацыі таварыства выратавання на вадзе на чале з яго старшынёй С. С. Садыкавым на вадаёме “Чыстыя пруды”, што ля ўстановы аховы здароўя “Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца”. Асвяціў яе настаяцель Свята-Ільінскай царквы протаіерэй Віталь Кісель. Тут было арганізавана дзяжурства выратавальнікаў РАНС і таварыства выратавання на вадзе, “хуткай дапамогі”. У палатцы райпа прапаноўвалі землякам пагрэцца гарачым чаем і падсілкавацца прысмакамі.

[ngg src=»galleries» ids=»3″ display=»basic_thumbnail»] 

 

 

scroll to top