З лютага па май 2019 года ў Бешанковіцкім раёне праходзіць прызыў грамадзян 1992–2001 гадоў нараджэння на ваенную службу.
Дадзенае рашэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» і ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2019 года №33 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».
Юнакам 2001 года нараджэння, якім да дня прызыву (па стане на 30 мая 2019 года) спаўняецца 18 гадоў, а таксама маладым людзям ад 18 да 27 гадоў, якія стаяць або абавязаныя стаяць на воiнскiм уліку, якія не знаходзяцца ў запасе і страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву, неабходна прыбыць у Бешанковіцкі АРВК па 31 мая 2019 года а 9 гадзіне (акрамя выхадных і святочных дзён) па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, 31 «А», кабінет №7, маючы з сабой дакументы, якія сведчаць асобу.
З’явіцца ў ваенкамат у азначаны час абавязаны таксама юнакі, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве. Задача старшыняў сельвыканкамаў, кіраўнікоў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна – забяспечыць своечасовую яўку грамадзян на мерапрыемствы па прызыве.
Рашэннем таксама вызначаны арганізацыі, чый транспарт павінен будзе даставіць маладых людзей, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, на абласны зборны пункт ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з РК ГА «БРСМ» даручана арганізаваць і правесці ў Бешанковічах у сакавіку-маі «Дзень прызыўніка». Ахову грамадскага парадку падчас прызыўной кампаніі ажыццяўляе райаддзел міліцыі.
Святлана ВАРОШКА