Бешанковіцкія юныя спартсмены, выхаванцы ФСК «Дзвіна», прынялі ўдзел у Адкрытым турніры па міні-футболе сярод юнакоў 2008–2009 гадоў нараджэння, што прайшоў у Новалукомлі.
Хлопцы згулялі тры матчы: перамаглі віцебскіх футбалістаў, але саступілі чашніцкім і аршанскім. Упартая барацьба вывела нашых на 5-е месца. Пасля турніру юнакі наведалі дзіцячы забаўляльны цэнтр у Новалукомлі. Такім чынам, яны і ў футболе спаборнічалі, і прыемна час бавілі.