У Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту на гарадскім стадыёне ў Бешанковічах сустрэліся аматары футбола.
Бешанковіцкія “Сябры” супраць ФСК “Дзвіна”. Гулялі, нягледзячы на спёку, заўзята. Сабралася крыху і гледачоў, самых адданых, тых, хто не баяўся не вытрымаць 90-хвіліннай футбольнай “бітвы” пад гарачым сонцам.
Гледачоў увесь час мучыла думка – хто пераможа? Зборная каманда раёна, у якую ўвайшлі дарослыя, прадстаўнікі розных прафесій, ці юныя спартсмены, што займаюцца ў спартыўным клубе? Інтрыга раскрылася ў другім тайме. Перамогу з лікам 6:3 заваявала каманда ФСК “Дзвіна”.
Узнагародай футбалістам былі граматы спортклуба, а гледачам – станоўчыя эмоцыі.
Пэўныя моманты гульні вы можаце ўбачыць на фотаздымках.
Марыя САНЬКО.
На здымках: Таварыская сустрэча. Бешанковіцкія “Сябры” супраць ФСК “Дзвіна”. Першы тайм.