Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cнебольшая облачность

В Бешенковичском районе активно проводится борьба с COVID-19

4 мая адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, узначальвае які старшыня райвыканкама

Г. У. Унуковіч. Удзельнікі штаба абмеркавалі меры па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, якія прымаюцца ў рэгіёне ў цяперашні час.

Як паведаміў начальнік  аддзела па адукацыі райвыканкама А. І. Ерашоў, з пачатку гэтага тыдня назіраўся рост наведвальнасці школ. 4 мая за парты селі 637 вучняў, або 46,8% ад агульнай колькасці школьнікаў. У дзіцячых жа садках гэты паказчык значна ніжэй — 29% (153 выхаванцы).

   — У кожнай установе адукацыі прымаюцца ўсе неабходныя меры для таго, каб знаходжанне ў іх дзяцей было бяспечным, — запэўніў Аляксандр Іванавіч. — Сродкі дэзынфекцыі, а таксама індывідуальнай абароны ёсць у дастатковай колькасці.

   Цалкам забяспечана такімі сродкамі і аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў ТЦСАН. Усім вядома, што менавіта пажылыя людзі найбольш схільныя да заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Шмат у каго з-за ўзросту ёсць хранічныя захворванні, а яны могуць ўзмацняць цячэнне хваробы. У цэлым асноўную ролю ў клопаце аб пажылых грамадзянах раёна ўзяў на сябе Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва. Па словах яго дырэктара А. С. Мацэвіча, у цэнтры створана і працуе «гарачая лінія», прымаюцца заяўкі на дастаўку прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў. Але галоўнае, чым могуць дапамагчы сабе пенсіянеры, — гэта заставацца дома, усім рэкамендуецца самаізалявацца.

   А вось для хворых каранавірусам і так званых «кантактных» асоб самаізаляцыя з’яўляецца абавязковай. Паводле інфармацыі РАУС, па стане на 4 мая, у раёне на «каранціне» знаходзіліся 69 чалавек. Выпадкаў парушэння імі артыкула 23.4 КоАП Рэспублікі Беларусь не зафіксавана.

   Паводле інфармацыі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С. А. Рошчынай, ва ўстанове аховы здароўя створаны ўсе неабходныя ўмовы для шпіталізацыі хворых з каранавіруснай інфекцыяй і пнеўманіяй. Для лячэння такіх пацыентаў маецца 72 ложкі (максімальная колькасць грамадзян, якія знаходзіліся на лячэнні ў стацыянары, дасягала 67 чалавек). Пры неабходнасці ў самыя кароткія тэрміны могуць быць перапрафіляваны яшчэ 20 ложкаў у дзённым стацыянары. Штодня праводзіцца дэзынфекцыя паліклінікі, месцаў агульнага карыстання, ліфта, рэнтгенкабінета і г. д. Маецца тыднёвы запас сродкаў індывідуальнай абароны, пяцідзённы — дэзсродкаў.

     Начальнік аддзела эканомікі рай­выканкама Л. А. Хадзянок далажыла пра наяўнасць сродкаў індывіду­аль­най абароны ў аптэках. Запас ма­сак на пачатак тыдня складаў каля 7700 штук, пальчатак – больш за 1000. Ма­юцца ў аптэках і сродкі дэзынфекцыі. Штодзённаму маніто­рынгу падвяр­гаюц­ца гандлё­выя аб’­екты. Кантра­люецца як асартымен­тны пералік тавараў, так і выкананне санітарна-эпідэмія­ла­гіч­ных патраба­ванняў.

     – У крамах, якія мы паспелі наве­даць, ёсць крупы, лімоны, часнок (ме­на­віта гэтыя прадукты карыс­та­юц­ца ў апошні час асаблівай папуляр­насцю сярод насельніцтва), – адзна­чыла Людміла Анатольеўна. – Паў­сюдна ўстаноўлены ёмістасці з анты­сеп­тыкамі. Штодзённа ў гандлёвых аб’­ектах праці­ра­юц­ца практычна ўсе паверх­ні. Асаб­лівая ўвага надаецца дзвяр­ным руч­кам, таварным кошы­кам, да якіх часта датыкаюцца навед­валь­нікі.

     Актыўна вядуць барацьбу з COVID-19 і прафсаюзы. Паводле інфармацыі старшыні раённага аб’яд­нання прафсаюзаў С. В. Баба­ед, на да­дзены момант на закупку дэз­сродкаў для арганізацый раёна накіравана больш за 2000 рублёў.

     – Любыя змяненні сітуацыі з каранавірусам знаходзяцца ў раёне пад кругласутачным кантролем, – падвяла вынікі пасяджэння штаба кіраў­нік раёна Г. У. Унуковіч. – Але нягледзячы на тое, што яна застаецца стабільнай, нельга забываць пра меры бяспекі. Зацікаўленым служ­бам трэба больш якасна выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патраба­ванні, а жыхарам раёна – быць як мага больш пільнымі ў адносінах да свайго здароўя.

     Па стане на 7 мая, у раёне кара­на­вірус пацверджаны ў 59 жыхароў, з іх 4 чалавекі памерлі. Пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыя­нары з дыягназам «пнеў­манія», – 48, з іх 10 чалавек са станоў­чым тэстам на каранавірус. Паправіліся 17 чалавек.

     Актуальную інфармацыю пра эпідэмічную сітуацыю ў раёне можна знайсці на сайце райвыкан­кама ў раздзеле «Прафілактыка COVID-19».

Святлана ВАРОШКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top