Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 0 °Cпасмурно

15 мая: ситуация с COVID-19 в Бешенковичском районе

15 мая пад кіраўніцтва старшыні раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч адбылося чарговае пасяджэнне раённага штаба па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

У рамках мерапрыемства былі заслуханы  справаздачы адказных за рэалізацыю рашэнняў папярэдняга штаба, а таксама абмеркаваны меры, што прымаюцца супраць распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі рэгіёна. Як было адзначана, па стане на 15 мая, у районе каранавірус пацверджаны ў 63 жыхароў, з іх 4 чалавекі памерлі. Пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары з дыягназам “пнеўманія”, — 49, з іх 4 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Паправіліся 53 чалавекі.

З мэтай больш надзейнай абароны насельніцтва ад інфекцыі кіраўнікам і работнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Бешанковіччыны рэкамендавана зладжана выконваць санітарна-эпідэміялагічныя нормы. Як правільна заўважыла Г. У. Унуковіч, патуранняў у гэтым пытанні быць не можа. Па-ранейшаму неабходна кантраляваць выкананне “масачнага рэжыму”, сацыяльнага дыстанцыявання, асабліва гэта датычыцца аб’ектаў продажу тавараў і прадастаўлення паслуг. Шчыльна працуе улады з прадстаўнікамі гандлёвых і аптэчных сетак і ў частцы недапушчэння росту коштаў на тавары і сродкі індывідуальнай абароны, якія карыстаюцца павышаным попытам. Пад кантролем і іх наяўнасць у крамах і аптэках. Зацікаўленым службам, сярод якіх УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік”, участак «Бешанковічы» філіяла «Аўтобусны парк №1 г. Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» , філіял аблспажыўсаюза і іншыя, указана на неабходнасць правядзення аператыўнай дэзінфекцыі месцаў агульнага карыстання.

— Беражыце сябе, стварайце ўмовы для таго, каб максімальна выключыць новыя выпадкі заражэння, — звярнулася да прысутных, а ў іх асобе і да ўсіх жыхароў раёна, Галіна Уладзіміраўна. — Вірус ёсць, ён небяспечны. І лепш не пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце! Вялікая просьба да старэйшага пакалення: выконвайце меры бяспекі. Для вас гэта асабліва важна. Прашу ўсіх, хто знаходзіцца ў групе рызыкі, у асноўным гэта госці раёна (як паказвае практыка, большасць выпадкаў каранавіруса носяць менавіта завозны характар), паставіцца з разуменнем да рэжыму самаізаляцыі. Толькі ўсе разам, выконваючы меры засцярогі, мы справімся з гэтай складанай сітуацыяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top