Сёння, 26 чэрвеня, у 14 гадзін у рамках праекта пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Бешанковіцкім раёнам і Тыянецкім муніцыпалітэтам Грузіі адбудзецца сустрэча ў выглядзе відэаканферэнцыі.
У маштабах праекта запланавана: падпісанне Мемарандума аб гандлёва-эканамічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве; відэавіншаванне жыхарамі Тыянецкага муніцыпалітэта жыхароў Бешанковіччыны з 76-й гадавінай вызвалення раёна; творчыя нумары ў памяць аб грузінскім паэце Мірзе Гелавані, які загінуў пры вызваленні Бешанковіцкага раёна і пахаваны ў брацкай магіле ў в. Саннікі.
А напярэдадні, у 12 гадзін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, тэлежурналіст Тэнгіз Думбадзэ прывязе зямлю з Тыянецкага муніцыпалітэта Грузіі на дадзеную брацкую магілу і зробіць адсюль забор зямлі.