Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

В Бешенковичах прошёл очередной субботник

У мінулыя выхадныя ў райцэнтры прайшоў суботнік па ўборцы тэрыторыі гарадскіх могілак, на які выйшлі супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў.

Звычайна прыдзвінцы прыходзяць на месца пахавання прыбраць магілы сваіх блізкіх і родных, але ў гэты раз стаяла больш складаная задача — прыбраць смецце на ўсёй тэрыторыі могілак. Вянкі і штучныя кветкі, зламаныя галінкі дрэў і бутэлькі — аб’ём працы быў вялікі. Яго выконвалі ўсе разам, тэхніку прадаставіла УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».

Падзяліўшыся на некалькі груп, удзельнікі суботніка прыступілі да ўборкі. Паралельна вёўся абкос прылеглай тэрыторыі і ліквідацыя звалак.
Удзел у добраўпарадкаванні могілак прынялі больш за 30 чалавек, было вывезена 4 прычэпы смецця. Спатрэбілася нямала сіл, каб з большага прывесці ў парадак тэрыторыю месца пахавання. Але, безумоўна, адным суботнікам тут не абысціся. Напрыклад, яшчэ неабходны рамонт агароджы. А гэта немалыя грошы. На жаль, камунальнай службе на дадзеныя патрэбы фінансавыя сродкі не выдзяляюцца. Таму любая дапамога з боку грамадзян будзе дарэчы. Пералічыць грашовыя сродкі на агароджу для могілак можна на разліковы рахунак: BY58AKBB364131 10008242200000, БІК — AKBBBY2Х, УНП 300145203 у ААТ «ААБ Беларусбанк», атрымальнік — Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, абавязкова з пазнакай «добраўпарадкаванне могілак».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top