У Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, стартавала дабрачынная акцыя “У школу – разам!”.
Сабраць дзіця да школы некаторым бацькам няпроста, і менавіта ў такія моманты сям’і вельмі важна адчуць падтрымку. Аказаць яе могуць прадпрыемствы і арганізацыі раёна, а таксама ўсе неабыякавыя людзі. Мэтавай аўдыторыяй акцыі з’яўляюцца выхаванцы замяшчаючых сем’яў, дзеці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі (са шматдзетных, няпоўных сем’яў, тыя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншыя).
Што неабходна дзецям? Школьныя пісьмовыя прыналежнасці, школьнае адзенне і абутак, ранцы, канцылярскія тавары, мэбля для падрыхтоўкі ўрокаў, навучальныя дапаможнікі і г. д. Усё гэта можна прыносіць у раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр (тэл.: 4-21-04, 6-01-32), адкуль пакупкі будуць перададзены непасрэдна ў сем’і.
Таксама ўдзельнікі акцыі могуць пералічыць сродкі на разліковы рахунак ВАА РГА «Беларускі дзіцячы фонд» альбо на дабрачынны рахунак (плацёж праз сістэму АРІП або з дапамогай кароткага СМС-паведамлення), сабраныя грошы пойдуць на набыццё ўсяго неабходнага да школы.
Рэквізіты для пералічэння сродкаў:
1. Разліковы рахунак ВY77BLBB 30150300202003001003, дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, код банка BLВВY2Х, УНП 300202003. Прызначэнне плацяжу — акцыя “У школу — разам!” (указаць назву прадпрыемства або арганізацыі).
2. АРІП.
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Дапамога дзецям, дарослым
— Віцебск Беларус. Дзіцячы фонд
— Ахвяраванне
— У школу — разам! (у полі “імя і прозвішча адпраўніка”)
3. iPay добраахвотнае ахвяраванне з балансу мабільнага тэлефона.
Адправіць на нумар 553 СМС-паведамленне (не тарыфікуецца) выгляду: 1616 — прабел — у школу разам (у полі “прозвішча, імя адпраўніка”) – прабел — сума (камісія сістэмы iPay: для абанентаў: МТС — 3%; life:) — 4,5%).
Акцыя праводзіцца па 20 верасня.