Бешанковіччына зноў прымае абласную выставу паляўнічых сабак. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 19 верасня, у аграгарадку Астроўна (ля Дома культуры). Пачатак выставы запланаваны ў 10 гадзін.
Прыняць удзел – пахваліцца сваім чатырохногім сябрам – можа кожны, а ўжо кампетэнтнае журы вызначыць самага-самага. Праграма чакаецца цікавая. Па традыцыі будзе арганізаваны выязны гандаль, гарачае харчаванне і, вядома, экспазіцыя трафеяў. Абавязковая ўмова спаборніцтва – наяўнасць ветэрынарнага дакумента і адзнакі пра прышчэпку ад шаленства.