Адкрыты раённы турнір па футболе сярод юнакоў 2008–2009 гадоў нараджэння «Залатая восень» сабраў у Новалукомлі аматараў гэтага віду спорту з Віцебскай і Мінскай абласцей.
Барацьба і тут разгарэлася не на жарт. Аднак першае месца ўзялі юнакі з Чашнік, другое – талачынцы, бешанковіцкія футбалісты сталі трэцімі. Акрамя таго, наш зямляк Станіслаў Харкевіч прызнаны лепшым паўабаронцам турніру.
Дарэчы, гэта далёка не ўсе дасягненні спартсменаў нашага краю. У пачатку кастрычніка хлопцы завіталі ў Шуміліна на занальныя спаборніцтвы па футболе «Скураны мяч» сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Каманда Бешанковіцкага ФСК «Дзвіна» заваявала другое месца.
Марыя САНЬКО.