Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Дом ветерана Великой Отечественной войны Ф.Т.Умецкого из деревни Аскерщина Бешенковичского района отличается от остальных

Фёдару Трафімавічу Умецкаму з вёскі Аскершчына ідзе 97-ы год. Жонцы Веры Апанасаўне споўнілася 87. Гады бяруць сваё, падводзіць здароўе, але старыя мацуюцца, трымаюцца адзін за аднаго, у тым іх і сіла. Вельмі многа пражыта і яшчэ больш перажыта за шэсць з
паловай дзесяцігоддзяў, што яны разам

Дом Умецкіх у вёсцы адрозніваецца ад іншых. На сцяне з вуліцы красуецца чырвоная зорка, побач з ёй таблічка з надпісам, што тут жыве ўдзельнік Вялікай Ай-чыннай вайны. У чэрвені 1941-га Фёдару Трафімавічу не было яшчэ і сямнаццаці. У Чырвоную Армію яго прызвалі толькі 20 чэрвеня 1944 года. Чырвонаармеец быў залічаны ў 417 стралковы полк 56 стралковай дывізіі. З чэрвеня па жнівень 1944 года ваяваў на першым Прыбалтыйскім фронце, прымаў удзел у вызваленні Латвійскай ССР і ў баях пад горадам Рыга, дзе 15 жніўня 1944 года быў цяжка паранены. На лячэнне ў шпіталі спатрэбілася больш за паўгода. Пасля выздараўлення Фёдар Трафімавіч вярнуўся на службу і быў накіраваны ў 41-ы асобны моста-будаўнічы батальён цесляром-маставіком.

Гэтыя скупыя радкі ваеннай біяграфіі Ф. Т. Умецкага ўзяты з у знагароднага ліста чырвонаармейца з нагоды прадстаўлення яго да ўзнагароджвання медалём «За
баявыя заслугі» за храбрасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У скарбонцы ўзнагарод удзельніка Вялікай Айчыннай вайны таксама ордэн Айчыннай вайны 2 ступені, медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», шматлікія юбілейныя медалі.

— Мы абаранялі Радзіму ў Вялікую Айчынную. Вайна — гэта гора, кроў і смерць,— кажа ветэран.— Калі мяне прызвалі ў войска, наша армія ўвесь час ішла ў наступленне, мы гналі ворага ў яго логава. Служылі сумленна, таму і перамаглі фашыстаў.

Дадому салдат вярнуўся толькі ў 1946 годзе. Разам з жонкай усё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы: Фёдар Трафімавіч даглядаў калгасную жывёлу, Вера Апанасаўна шчыравала ў паляводчай брыгадзе. Выгадавалі дваіх дзяцей.

…Даўно адгрымелі пераможныя залпы Вялікай Айчыннай вайны, многае сцерлася з памяці абаронцы Айчыны, але галоўная запаведзь не забываецца — вайна ніколі не павінна паўтарыцца. Для сябе пажылыя людзі сёння хочуць толькі аднаго — увагі і цеплыні, бо дабрыня сагравае душу чалавека, робіць яго больш шчаслівым, дае сілы на заўтрашні дзень.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top