Па дадзеных райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на раённую Дошку гонару, устаноўленую рашэннем райвыканкама ў газеце «Зара», заносяцца гаспадаркі і працаўнікі, якія паказалі найвышэйшую выпрацоўку на
веснавых палявых работах:
— УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара» (дырэктар — А. А. Пашкевіч, кіраўнік вучэбнай гаспадаркі — А. П. Федаровіч, старшыня прафкама — Н. У. Бядрыцкая), дзе пасеяна 88,7% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 480 га.
— СУП «Вядзерава» (дырэктар — В. С. Бярозка, намеснік дырэктара — С. Ф. Краўчанка, старшыня прафкама — В. І. Кулькова), дзе пасеяна 81,8% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 547 га.
— СУП «Свіціна-ВМК» (дырэктар — Л. П. Мамойка, галоўны аграном — А. В. Каваленка, старшыня прафкама — Д. Г. Шчуплянкова), дзе пасеяна 76,6% яравых збожжавых і зернебабовых, ці 475 га.
— механізатар ДП «Палітаддзелец- Агра» Віктар Сямёнавіч Ляховіч, які на «МТЗ‑82» з «РДУ‑1,5» унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1292 га;
— механізатар УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара» Ілья Аляксандравіч Давыдаў, які на «К‑701» з «КЧ‑7,1» падрыхтаваў 720 га глебы;
— механізатар СУП «Вядзерава» Сяргей Уладзіміравіч Бутанаў, які на «МТЗ‑3522» з «АКПД‑6» пасеяў 566 га яравых збожжавых, зернебабовых і рапсу.