Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Выйшлі на 48% ад задання

1 млн. 25 тыс.т збожжа і 175 тыс.т алейнага семя рапсу для камбікормавай прамысловасці трэба сёлета паставіць працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі ў залік дзяржзаказу. Сёлета па продажы збожжа ён узрос на 3,5 працэнта.
   Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, план па пастаўках збожжа ў залік дзяржзаказу для нашага раёна застаўся практычна на ўзроўні мінулага года. Нашы хлебаробы павінны здаць на збожжапрыёмныя пункты 5700 тон харчовага збожжа.
  На ўчарашні ранак хлебаробы Бешанковіччыны прадалі дзяржаве 2755 тон збожжа ці 48,3% ад задання. Найбольш актыўна адгрузку хлеба вядуць “Вядзерава” (98%), “АграВітВін” (77%), а “Свіціна-ВМК” увогуле пераўзышло заданне і выйшла на 112%.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top