Канцэрн «Белнафтахім» зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на асобныя віды нафтапрадуктаў.
Рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся на 3 працэнты і з 20 жніўня складаюць за 1 літр: бензін Нармаль-80 — 4240 руб., бензін АІ-92 — 4460 руб., бензін АІ-95 — 4800 руб., дызельнае паліва — 4720 руб.
У канцэрне растлумачылі, што перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў мэтах паэтапнага выраўноўвання цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза. Дзеючыя рознічныя цэны (з улікам павелічэння) на аўтабензіны АІ-92 і АІ-95 застаюцца ніжэйшыя за ўзровень аналагічных цэн у Расіі на 3 працэнты.