Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cоблачно с прояснениями

В Бешенковичах в воскресенье пройдёт осенняя ярмарка

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні восеньскага кірмашу. Адбудзецца ён у Бешанковічах у нядзелю, 9 кастрычніка. Гандлёвыя рады разгорнуцца на цэнтральнай аўтастаянцы і на вуліцы Камуністычнай. Кірмаш пачне работу ў 9 гадзін.

 Штогод асноўны фонд раённага гісторыка-краязнаўчага музея папаўняецца новымі экспанатамі. Толькі з верасня 2014 года ён павялічыўся на 79 рэчаў. Сярод новых паступленняў – прадметы быту, археалогіі, асабістыя рэчы ўраджэнцаў і жыхароў нашага раёна.    


  — У прыватнасці, Алена Мікалаеўна Слівец аддала ў музей цэлы набор сучаснага вясельнага ўбрання, які складаецца з 12 прадметаў, даследчык гісторыі 46-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якая летам 1944 года вызваляла г. п. Бешанковічы, Ігар Феадасеевіч Шаплюк з г. Барысава даслаў матэрыялы і дакументы, што расказваюць пра гераічны шлях гэтага падраздзялення, а жыхар вёскі Стрыжава Мікалай Ягоравіч Чачанец – дакументы свайго родзіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Анатоля Цімафеевіча Чачанца, — расказвае галоўны захавальнік фондаў  установы Марына Васільеўна Бірукова. — Жыхар Бешанковіч Аляксандр Васільевіч Хрыпценка перадаў музею дакументы ўдзельніка імперыялістычнай, грамадзянскай войнаў і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай Пракопа Сідаравіча Шыпулі, ураджэнца вёскі Жахоўшчына Бешанковіцкага сельсавета. Старадаўні ручнік ручной работы доўга захоўваўся ў жыхаркі вёскі Астроўна Лідзіі Ільінічны Каланіцкай. Цяпер ён таксама знаходзіцца ў фондах музея.
    Самае апошняе паступленне было ад Ганаровага грамадзяніна Бешанковіч, удзельніка вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Аляксея Іванавіча Волкава. Ён перадаў музею кнігу аб гісторыі і баявых дзеяннях 43-й арміі пад камандаваннем  генерала А. П. Белабародава, здымкі аднапалчан.
 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top