Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!
Выказваем вам словы шчырай падзякі за тое, што вы прысвяцілі сваё жыццё выкладчыцкай працы! Як складзецца далейшы лёс кожнага чалавека, шмат у чым залежыць ад таго, якія ўрокі ён засвоіў у дзяцінстве. І гаворка не толькі пра веды і ўменні, якімі авалодваюць за партай. Задача педагогаў значна шырэй — выхаваць будучых грамадзян краіны, укладваючы ў іх паняцці гонару і дабра, патрыятызму і справядлівасці.
Няхай ваша праца прыносіць як мага больш радасці. Здароўя вам, шчасця, сямейнага дабрабыту, бясконцай энергіі і аптымізму!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ , старшыня раённага Савета дэпутатаў.