Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

У Витебской области новый губернатор

Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил губернатором Витебской области Н. Н. Шерстнёва. <P>

У чацвер ільняны палетак паміж вёскамі Сініцы і Беркава абудзіўся гулам тэхнікі. Ільнозавадчане пачалі церабленне даўгунцу. На думку спецыялістаў, сёлета фарміруецца добры ўраджай ільну, які можа забяспечыць выкананне даведзенага задання. Спатрэбіцца толькі час і майстэрства льнаводаў, каб убраць даўгунец без страт.


Першым у поле на льноцерабілцы “GE-200” выйшаў экіпаж у складзе механізатара Сяргея Паўлавіча Сокалава з памочнікам Аляксандрам Мікалаевічам Воранавым. За дзень яны паслалі вылежвацца 6 гектараў даўгунцу. Усяго ж “паўночны шоўк” у раёне займае плошчу 300 гектараў.


— Пастаўлена задача нарыхтаваць 1000 тон ільнотрасты, гэта дасць нам магчымасць забяспечыць працай ільнозавод на увесь год, — распавяла дырэктар філіяла “Бешанковіцкі льнозавод” ААТ “Прыазёрны свет” Надзея Уладзіміраўна Бокіш. – Мы нацэлены атрымаць якасную прадукцыю (трасту з сярэднім нумарам не ніжэй, чым адзінка).


Каб павялічыць выхад доўгага валакна, сёлета 50% плошчаў засеялі французскім ільном “Алізе” сярэдняспелага гатунку. Ён спалучае ў сабе высокую ўраджайнасць, устойлівасць да хвароб і высокую якасць валакна.“Француз” устойлівы да палягання, дае ўраджайнасць насення — 8,6 ц/га, выхад агульнага валакна – 31,7%, доўгага –18,2. На сініцкім полі, плошча якога складае 130 гектараў, гатунак “Алізе” ўрадзіў добра. Мяркуем тут узяць трасты да трох тон з гектара нумарам адзінка і вышэй.


Каб ільняны палетак даваў чакаемую аддачу, усе работы на ім трэба весці своечасова. Таму церабленне “паўночнага шоўку” льнозавадчане пачалі зелянцом. 30 гектараў на гэтым полі пасцеляць для вылежвання, астатні лён пойдзе на насенне.


Добры ўраджай абяцаюць і пасевы льну беларускай селекцыі. “Бешанковіцкі льнозавод” вырошчвае сёлета сярэдняспелы гатунак даўгунцу “Ласка”, які адрозніваецца стабільным выхадам доўгага валакна —19,4% пры сярэдняй ураджайнасці 16,2 ц/га, і ранняспелы гатунак «Лявіт». Апошні змяшчае ўсяго валакна ў сцяблах да 35%, у тым ліку выхад доўгага валакна складае 17,5%.


— Калі надвор’е дазволіць, плануем выцерабіць лён за два тыдні, — працягвае Надзея Уладзіміраўна. – А як траста вылежыцца, ва ўборцы стаўку таксама робім на руланаванне і механізаваную працу.


У народзе кажуць: “У льну-даўгунцу дзве асобы: насенне на племя, а нітка на тканіну”. У апошнія гады “Бешанковіцкі льнозавод” стабільна пачынае церабленне ў аптымальныя тэрміны. Гэта дазваляе не ўпусціць час паспявання льну, а такім чынам, атрымаць ільновалакно высокай якасці. Хай жа і сёлета льнозавадчанам шчасціць у іх нялёгкай справе!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top