Шаноўныя ветэраны, жыхары і госці Бешанковіччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гісторыя нашай Бацькаўшчыны стваралася многімі пакаленнямі моцных і таленавітых людзей. Іх самаадданая праца, перамогі, подзвігі, адкрыцці і поспехі выклікаюць пачуццё гонару за Беларусь. З усіх агульных дасягненняў складаецца і лёс нашага гарпасёлка, спакойнага і ўтульнага, дзе ветэраны акружаны клопатам і ўвагай, дзе моладзь знаходзіць дастойнае прымяненне сваім талентам і здольнасцям, дзе захоўваюцца помнікі гісторыі і культуры.
І гэта свята Незалежнасці з’яўляецца асабліва дарагім. Яно стала ўвасабленнем гераізму, стойкасці, мужнасці і велічы духу нашага народа. Сэрца напаўняе пачуццё ўдзячнасці ўсім, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу. Подзвіг старэйшага пакалення беларусаў сёння надзейна падмацоўваецца воляй сучаснікаў, якія выбралі ў якасці галоўнага прыярытэту развіцця незалежнасці краіны мірную працу.
Дарагія ветэраны, землякі і госці Бешанковіччыны, жадаем вам моцнага здароўя і шчасця! Няхай у кожным доме, у кожнай сям’і пануюць згода і дабрабыт! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, душэўнай цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі на карысць свайго народа!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.