Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cоблачно с прояснениями

Уважаемые жители и гости Бешенковичского района! С Днём белорусской письменности!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства! Гэта свята – надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны, ей папярэднічала не менш значная – Дзень ведаў. Для беларусаў жа слова, веды, духоўныя здабыткі народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры заўсёды былі асновай дзяржаўнага развіцця і крыніцай гістарычнай памяці, вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму, пераадоленні цяжкасцей. Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў – неад’емная частка беларускага менталітэту. I сёння, у час імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, кніга і шчырае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам. Свята яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Дзень беларускага пісьменства – добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню. Дарагія землякі, сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, творчага натхнення, шчасця, згоды, плённай працы на карысць роднай Беларусі і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top