Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

Шаноўныя работнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Гэта свята — даніна павагі ўсім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за ратную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Вашы адказныя адносіны да справы, самаадданасць і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы і актыўна весці работу па будаўніцтве і развіццю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Радзімы.

У гэты дзень асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць усім, хто служыў і працаваў у ваенкамаце ў розныя гады, ваеннаслужачым і грамадзянскаму персаналу, усім, хто і сёння ў страі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, высокіх дасягненняў! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакароднай справе служэння Айчыне!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага  выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top