Close
Курс валют: $ 3.4718 | € 3.5709 | ₽100 3.3825 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cясно

Дарагія жыхары Бешанковіцкага раёна! Шаноўныя работнікі і ветэраны прыродаахоўнай галіны! Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Днём аховы навакольнага асяроддзя!

Гэта свята не толькі эколагаў-прафесіяналаў, але і ўсіх, хто любіць і абараняе зямлю, хто прысвяціў жыццё справе абароны і аднаўлення прыродных рэсурсаў. У раёне праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі. Тым не менш, хочацца запрасіць землякоў больш актыўна ўдзельнічаць у справе захавання навакольнага асяроддзя. Зямля — наш агульны дом, галоўнае багацце, залог нашага з вамі здароўя і здароўя будучых пакаленняў. Мы ўсе ў адказе за тое, якім пакінем яго ў спадчыну.

Вялікі дзякуй усім, хто ахвяруе сваім часам і па закліку сэрца сваёй працай і беражлівым стаўленнем да прыроды ўносіць бясцэнны ўклад у аздараўленне навакольнага асяроддзя і прымнажэнне багаццяў роднай зямлі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, мірнага неба, квітнеючай зямлі, шчасця і дабрабыту, адзінства, аптымізму і цярпення ў высакароднай справе абароны прыроды!

 

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top