Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу 23 ліпеня

Прэзідэнт Беларусі накіруецца ў Расію з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ужо ў бліжэйшыя выхадныя Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перагаворы, аб якіх дамаўляліся раней. Гэту сустрэчу кіраўнік беларускай дзяржавы анансаваў, размаўляючы з журналістамі замежных і беларускіх СМІ: «Мы ў бліжэйшы час дамовіліся сустрэцца».

Парадак дня перагавораў вызначаны, пытанняў трэба будзе абмеркаваць шмат. Традыцыйна для сустрэч лідараў Беларусі і Расіі гэта шырокае кола найбольш важных і базавых для двухбаковых адносін тэм: пытанні бяспекі, міжнароднага парадку дня, эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыя саюзных праграм, сумеснае процістаянне незаконнаму санкцыйнаму націску і шмат іншага.-

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top