З 23 сакавіка па 20 красавіка па ініцыятыве Мінлясгаса Рэспублікі Беларусь пройдзе рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднавім лясы разам!», прысвечаная Году якасці, а таксама аднаўленню і прымнажэнню лясоў рэспублікі.
Унесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе, у справу захавання і памнажэння лясных багаццяў запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, установы адукацыі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь раёна, усе жадаючыя!
«Заявіць пра ўдзел у добрай справе можна ў лесагаспадарчай установе па тэлефонах: 8 (02131) 6-03-35,+375 (33) 342-73-82, — расказвае намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Алена Марозава. — Бешанковіцкі лясгас забяспечыць удзельнікаў акцыі неабходным пасадачным матэрыялам, інвентаром, акрэсліць месцы, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу».
Запісацца ў валанцёры можна таксама ў лясніцтвах: Бешанковіцкім — па нумары 6-00-35, Вярхоўскім — 6-06-38, Задзвінскім — 6-04-71, Пяцігарскім — 6-57-34 і Ульскім — 6-17-07.
Марыя САНЬКО.