Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cясно

Руководство Бешенковичского района поздравляет ветеранов труда и работников лёгкой промышленности с профессиональным праздником

Шаноўныя работнікі і ветэраны працы лёгкай прамысловасці!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Лёгкая прамысловасць — важны складнік індустрыяльнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, сфера, што задавальняе разнастайныя ­паўсядзённыя і жыццёва неабходныя патрэбнасці насельніцтва.

Работнікаў дадзенай галіны заўсёды адрознівалі добрасумленная праца, творчы пошук, імкненне ісці ў нагу з часам, улічваць густ заказчыкаў. Высокая канкурэнцыя і неабходнасць адпавядаць спажывецкім запытам патрабуюць укаранення новых тэхналогій, мадэрнізацыі вытворчасцей і пашырэння асартыменту тавараў.

Вы — майстры сваёй справы, захоўваеце працоўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў і ўвесь час працуеце над паляпшэннем якасці прадукцыі, павышаючы прэстыж айчынных вырабаў. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы за адданасць прафесіі, вопыт, які перадаецца моладзі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, далейшых творчых дасягненняў! Няхай поспех спадарожнічае ў рэалізацыі ўсіх намечаных планаў, а прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top