Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Что посеешь, то и пожнешь: озимые зерновые — в надежных руках тружеников ГП «ПолитотделецАгро»

Сяўба азімых культур — не менш адказны перыяд для земляробаў, чым жніво. Менавіта гэтыя культуры з’яўляюцца асновай будучага ўраджаю. Вынік пасяўной кампаніі залежыць ад таго, як спрацуе кожны яе ўдзельнік, наколькі адказна выканае ўвесь комплекс работ. Добра ўсведамляюць гэта бешанковіцкія хлебаробы, штодзённа ў спёку ці дождж здзяйсняючы свой працоўны подзвіг.

У цэлым па раёне, па дадзеных на раніцу панядзелка, аграрыі пасеялі 920 га азімых збожжавых з запланаваных 7500 га, што складае 12,3%. Напрыклад, рупліўцы КСВУП «ПалітаддзелецАгра» с задачай справіліся на 8,4% — пасеялі 116 га з 1380.

Галоўны сейбіт палітаддзельцаў — Сяргей Мікалаевіч Гусакоў — працаўнік вопытны, сваю справу ведае дасканала, бо штогод гэта пачэсная місія ўскладваецца на яго плечы. Жалезны сябра «МТЗ‑3522» з «АПП‑6Д», дагледжаны працавітымі рукамі сапраўднага гаспадара, шпарка імчыць па полі, запраўляючы азімай пшаніцай зямлю.

На ўскрайку поля трактар і яго рулявога чакае «МАЗ‑555142» — гэта прывёз насенне Мікалай Пятровіч Надзёжка, вопытны механізатар і надзейны таварыш. Сяброўскае плячо ў такой справе вельмі неабходна, бо ад таго, наколькі зладжаны тандэм, залежыць своечасовасць работ, ці паспеюць працаўнікі ўкласціся ў аптымальныя тэрміны сяўбы. Адзін для аднаго яны — прыклад, захапляюцца стойкасцю (з ранку да позняга вечара механізатары ў полі), вернасцю прафесіі (многія прысвяцілі сферы сельскай гаспадаркі ўсё жыццё)…

На падрыхтоўцы глебы шчыруюць Юрый Дзмітрыевіч Гаралевіч на «К‑744», Максім Міхайлавіч Саўчанка на «МТЗ‑3022» і Васіль Васільевіч Стахаевіч на «МТЗ‑3522». Палітаддзельскія хлебаробы пасеялі 250 га рапсу, зараз — чарга азімай пшаніцы, а хутка клапатлівыя рукі возьмуцца і за ячмень, трыцікале, жыта… Кожны з гэтых рупліўцаў, каму даручана місія — вырошчваць хлеб, даглядаць яго, быць адказным за харчовую бяспеку краіны, вясковую працу добра ведае, большасць — з дзяцінства, бо на зямлі працавалі бацькі.

Вясковыя працаўнікі — людзі сціплыя, усё больш ­расказваюць пра справу ды калег, чым пра сябе. Але ж кожны з іх выконвае важную работу, у якую ўкладвае шмат сіл і частку сваёй душы. Усе так працуюць, інакш нельга. «Мы ж у адказе за тое, што вырасце на гэтых палях, — кажуць палітаддзельцы. — Нам засяваць гэтыя палі і нам збіраць ураджай. А ўсім вядома, што пасееш, тое і пажнеш».

Суразмоўцы лічаць сябе шчаслівымі людзьмі. З радасцю ідуць на працу, якой бы цяжкай яна ні была, усё ж прыносіць нямала станоўчых эмоцый, і з гэтай жа радасцю вяртаюцца рупліўцы дадому, дзе чакаюць сем’і. Працуюць для іх дабрабыту, каб квітнела родная старонка. Поспехаў ім у гэтай нялёгкай, але такой неабходнай працы! Каб правесці ўсе неабходныя работы якасна і своечасова, у сельгаспрадпрыемстваў ёсць тэхнічная база, шматгадовы вопыт, граматныя спецыялісты і самае галоўнае — шчырыя, адказныя працаўнікі!

Нялёгка дастаецца хлеб, асабліва ў такія спякотныя дні. Аднак жа і іх аграрыі райна ­выкарыстоўваюць спаўна. Філіял «Баброва-Агра» ЗАТ «Вітцебскаграпрадукт» пасеяў 52,2% плошчаў, ці 630 га з 1200 па плане. Працаўнікі вучэбнай гаспадаркі Ульскага каледжа — 39 га з 500 га, ці 7,8%. СУП «Вядзерава» — 115 га з 600, або 19,2%, ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» — 20 га з 1100, ці 1,8%.

Марыя САНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top