Close
Курс валют: $ 3.0855 | € 3.511 | ₽100 3.6572 | 
 Погода в Бешенковичах: 10 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников культуры с профессиональным праздником

Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе ў такой стваральнай сферы, хто аддае ўсяго сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай зямлі. Культура — гэта арыенцір, у якім канцэнтруецца гістарычная памяць і духоўная энергія народа, служыць ёй — ганаровая і адказная місія. Супрацоўнікі музеяў, бібліятэк, школ мастацтваў, спецыялісты Дамоў культуры, калектывы мастацкай самадзейнасці — вы дапамагаеце зберагчы духоўныя каштоўнасці, створаныя чалавецтвам на працягу ўсёй гісторыі.

Асаблівыя словы падзякі — ветэранам галіны, якія аддавалі шмат сіл для развіцця культурнага жыцця нашага краю, дарылі людзям свята і добры настрой.Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, натхнення і энергіі! Хай дасягаюцца вяршыні, рэалізуецца творчы патэнцыял.

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top