Шаноўныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Напрацягу 103 гадоў Белдзяржстрах надзейна забяспечвае абарону маёмасных інтарэсаў жыхароў, арганізацый і ўстаноў раёна, дае грамадзянам пачуццё абароненасці і ўпэўненасці ў матэрыяльным дабрабыце.
Вопыт, адказнасць, высокі прафесіяналізм, добрасумленны падыход і адданасць любімай справе, уважлівыя адносіны да людзей і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях — якасці, што дазваляюць эфектыўна выконваць ускладзеныя на вас абавязкі. Упэўнены, што вы і надалей будзеце рабіць усё для ўмацавання эканамічнага і сацыяльнага ўзроўню жыхароў Бешанковіччыны, дапамагаючы ім здабыць спакой у сённяшнім і заўтрашнім дні.
Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех, кліенты давяраюць, а калегі — шануюць і паважаюць.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.