Close
Курс валют: $ 3.3296 | € 3.4543 | ₽100 3.4785 | 
 Погода в Бешенковичах: -5 °Cпасмурно

Юные жители Бешенкович — в числе победителей республиканской выставки-конкурса «Калядная зорка»

Падведзены вынікі XXVIII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». Мастацкі праект рэалізуецца з 1996 года і аб’ядноўвае ініцыятыўных і таленавітых навучэнцаў, прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Прыемна, што сярод пераможцаў конкурсу ёсць і бешанкавічане. Работы, прадстаўленыя на выставу-конкурс, прайшлі адбор на трох этапах. Яны выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выцінанка, саламапластыка, мастацкі роспіс, кераміка, вышыўка, ткацтва, габелен, аўтарскія лялька, мяккая цацка і іншыя.

На рэспубліканскі этап сёлета было прадстаўлена больш за 500 работ навучэнцаў з 268 устаноў адукацыі краіны. Дзеці вельмі любяць гэты конкурс, бо ён прысвечаны такім чароўным святам, як Раство Хрыстова, Новы год, Каляды.

Журы вызначыла 31 пераможцу і 68 прызёраў выставы-конкурсу ў намінацыях «Калядная зорка», «Навагодняя ёлка», «Ёлачная цацка», «Сувенір-падарунак», «Беларуская зіма», «Зімовыя святы ў Беларусі», «Зімовы спорт», «Навагодні персанаж», «Арт-анімацыя», «Навагодні касцюм» і «Жывёльны свет Беларусі».

Выдатныя вынікі прадэманстравалі і нашы землякі. У намінацыі «Беларуская зіма» ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў першае месца занялі Варвара Пятроўская, Дар’я Юнчыц і Дар’я Зюлькова з работай «Зімовыя забавы». Дзяўчынкі займаюцца з педагогам Марынай Юр’еўнай Інчынай у аб’яднанні па інтарэсах «Тэкстыльны дызайн», якое дзейнічае ў дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Бешанковiцкi раённы цэнтр дзяцей i моладзi».

У ходзе выставы-конкурсу таксама рэалізавалі праект «Ёлкі маёй краіны», дзе былі прадстаўлены ёлкі і ёлачныя цацкі ад кожнай вобласці і г. Мінска. Упрыгожанні адлюстроўвалі гістарычныя, культурныя сюжэты і дасягненні свайго рэгіёну. Навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Віцебскай і Магілёўскай абласцей занялі тут другое месца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top