Close
Курс валют: $ 3.2239 | € 3.3661 | ₽100 3.5627 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cпеременная облачность

Обращение руководства Бешенковичского района по случаю Дня работников землеустроительной и картографо-геодезической службы

Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша праца мае важнае дзяржаўнае і грамадскае значэнне. Зямельныя рэсурсы — аснова нацыянальнага багацця Беларусі. Шанаваць і берагчы зямлю, правільна арганізаваць яе выкарыстанне, захаваць для будучых пакаленняў жывой і квітнеючай — асноўная задача ўсіх землеўпарадчыкаў рэспублікі.

Вялікі дзякуй вам за добрасумленнасць і адказнасць, за прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, паспяховых праектаў і перспектыўных ідэй! Няхай спорыцца ваша агульная работа, хутка і эфектыўна вырашаюцца самыя складаныя задачы! Няхай вашы аптымізм і вера ў свае сілы дапамагаюць пераадолець любыя перашкоды, а вопыт стане падмуркам новага імпульсу ў дзейнасці!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top