На тэрыторыі вобласці склалася трывожная абстаноўка з прафілактыкай крадзяжоў з дач і пошукам злодзеяў.
— Толькі за снежань мінулага года і няпоўны месяц новага, — расказвае начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі раённага аддзела міліцыі Д. А. Карась, — здзейснены 62 крадзяжы з дачных дамоў, а раскрыты толькі 21. Найбольшая колькасць такіх злачынстваў здзяйсняецца ў вячэрні і начны час.
Каб не дапусціць росту колькасці крадзяжоў на тэрыторыі нашага раёна, аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Бешанковіцкага РАУС з 20 студзеня да 1 красавіка будзе праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне і прадухіленне крадзяжоў з дачных домаўладанняў.
Праваахоўнікі пераканаўча просяць жыхароў раёна аказваць супрацоўнікам органаў унутраных спраў дапамогу ў правядзенні дадзеных мерапрыемстваў, а таксама паведамляць у Бешанковіцкі РАУС аб асобах, якія без вызначаных мэт знаходзяцца паблізу ад дачных дамоў, аб месцах і людзях, якія скупляюць ці захоўваюць маёмасць, былую ў карыстанні, а таксама аб асобах, у адносінах якіх маюцца звесткі аб здзяйсненні імі крадзяжоў.
Тэлефоны райаддзела міліцыі: 102, 4-10-02, 4-85-47, 597-59-88 (МТС), 359-22-02 (Velkom).
Дадзеную інфармацыю можна паведамляць ананімна.