У Сусветных летніх спецыяльных алімпійскіх гульнях у грэчаскім горадзе Афіны ўдзельнічалі прадстаўнікі 171 краіны. Гонар нашай дзяржавы адстойвалі каманда з Ганцавіч, якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, Барысава (настольны тэніс) і Улы. Навучэнцы Ульскага прафесійнага ліцэя імя Л. М. Даватара змагаліся за перамогу ў баскетбольным першынстве.
Баскетбольныя матчы праходзілі ў 3-х падгрупах. Беларуская каманда гуляла з камандамі Германіі, Швейцарыі, Албаніі, Аўстрыі, Македоніі і Партугаліі. У фінальным паядынку сустрэліся беларуская і нямецкая каманды. Ульчане выйгралі залаты медаль, перамаглі Германію з лікам 11:19.
Да алімпійскіх гульняў каманду Ульскага ліцэя падрыхтавалі выкладчыкі Іван Мацвеевіч Бандарэнка і Валерый Сяргеевіч Сінкевіч.